Паклон ад нас прыміце, Песняры: да 135-годдзя з дня нараджэння


Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа - гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас

Віктар Шніп



Янка Купала – гэта першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі. Магутная яна, і чыстая, і высокая. Высокая, бо матывамі сваімі праўдзівая. Чыстая, бо мілагучная і майстэрская, а магутная, бо заўсёды была яна з народам.

                                                                                                                                   Паўло Тычына




Паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст – няма, здаецца, у беларускай літаратуры такога жанру, няма ў яе гісторыі такой старонкі, дзе б не ззяла слаўнае імя Якуба Коласа, не праявілася б якая-небудзь грань яго шчодрага таленту. 

Іван Мележ


Назвы, якія можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў да юбілея Я.Купалы і Я.Коласа


  •  Як жыць – дык жыць для Беларусі 
  •  А на зямлі яго не згасне свет 
  •  Талент, дадзены Богам 
  •  Чалавек вялікай душы і таленту 
  •  Сын свайго часу 
  •  Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа 
  •  І не знікаць паэтам вечна… 
  •  Знаў родны кут пачуе слова сына 
  •  Слова Коласа будзе жыць вечна 
  •  Сыны зямлі беларускай 
  •  Пад небам Купалы і Коласа 
  •  Гісторыя аднаго сяброўства 
  •  Радзімы верныя сыны 
  •  Сын народа – Купала 
  •  Я. Колас і Я. Купала – волаты слова народнага 
  •  Лёсам звязаны з родным краем 
  •  Шляхамі Купалы і Коласа 
  •  “Ад роднае зямлі, ад гоману бароў…збіраўся скарб” 
  •  Я. Колас: у думках, у сэрцах, у песнях
  • На кожнай сцяжынцы іх песня і голас
 


Цыкл кніжных выстаў да юбілея Я.Купалы і Я.Коласа 

“У вянок песнярам” 


  •  Свайму народу – песень дар 
  •  Пісаць для шчаслівай дзетвары 
  •  Купалавы сцежкі 
  •  Крыніцы натхнення: Купала, Колас, мастацтва 
  •  Веліч памятных радкоў 
  •  Імёнамі славутых песняроў 
  •  Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь 
  •  І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы… 
  •  Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны 
  •  Як на свет радзіўся Янка: біяграфія Я. Купалы 
  •  Купала, які глядзіць на нас: вобраз паэта ў творах мастацтва 
  •  Дайсці да Беларусі: аўтарскі канцэпт п’есы Я. Купалы “Раскіданае гняздо” 
  •  Карпатлівая праца над словам: мова твораў Купалы 
  •  Гаючыя крыніцы: драматургічная спадчына Я. Купалы 
  •  Адлюстраваць усе зрухі душы: Янка Купала – перакладчык 
  •  Справа прарока – праўдзівае слова: паэзія Янкі Купалы 
  •  Пра тое ведаюць людзі: перачытваючы “Казкі жыцця” Я. Коласа 
  •  Вечная прага нязбытнага: мастацкія нюансы паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка” 
  •  Коласаўскія адрасы радзімы: памятныя мясціны, музеі, помнікі 
  •  Духоўны запавет молодзі: агульначалавечае, нацыянальнае і сацыяльнае ў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” 
  •  Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам…: Я. Колас – педагог 
  •  Экспедыцыя народнага побыту: асаблівасці паэмы Я. Коласа “Новая зямля” 
  •  Выпрабаванне на чалавечнасць: хрысціянская філасофія жыцця ў прозе Я. Коласа 
  •  Родны кут і вялікі свет 
  •  Нам засталася спадчына 
  •  Яны адкрылі Беларусь 
  •  Песнярам роднай зямлі… 
  •  Ён мовы беларускае алмаз 
  •  Душа мая і думкі мае тут 
  •  Слоў і думак сейбіты 
  •  Твае Песняры, Беларусь! 
  •  Зямлі вялікай галасы


Кніжна-ілюстраваная выстава "Паклон ад нас прыміце, Песняры!"





Мастацка-дакументальныя стужкі Сяргея Лук'янава 
"Янка Купала... я адплаціў народу..."



"Я часовы вандроўнік. Якуб Колас - чалавек і паэт"




Барысаўскія ўспаміны пра Янку Купалу: 
http://borlib.by/istoriya-borisovschini-sobitiya-i-fakti/barisa-sk-ya-spam-ni-pra-yanku-kupalu

ПАД УПЛЫВАМ ПЕСНЯРА
ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

(Апавяданне  размешчана ў кнізе "Успаміны пра Янку Купалу")
Упершыню з творчасдю Янкі Купалы я пазнаёміўся ў 1919 годзе. А было гэта так. У лютым таго ж года разам з бацькамі я вяртаўся з Пензы ў Ашмянскі павет, куды мой бацька быў прызначаны на работу ў савецкія органы.
У Мінску высветлілася, што трэба ехаць у Вільнюс, у Савет Народных Камісараў толькі што створанай аб’яднанай Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі, і там атрымаць прызначэнне на работу. Пакуль гэта высветлілася, эшалон прастаяў у Мінску некалькі дзён. Мы з бацькам хадзілі па горадзе і аднойчы зайшлі ў кнігарню, дзе побач з новымі кнігамі прадаваліся і тыя, што былі ў выкарыстанні. Купілі некалькі кніг і сярод іх невялікі зборнік вершаў дасюль мне невядомага паэта Янкі Купалы «Шляхам жыцця», выдадзены ў 1913 годзе ў Пецярбурзе беларускім выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Мяне вельмі зацікавіла гэта ўпершыню ўбачаная кніга на беларускай мове. Я ж да таго ні разу не чытаў кніг на роднай мове. У вагоне-цяплушцы пры цьмяным святле тоненькай свечкі я паглыбіўся ў чытанне. Спярша чытаў моўчкі, а пасля непрыкметна стаў чытаць услых. Чытанне прыцягнула ўвагу ўсіх, хто разам ехаў, яны былі беларусамі, ураджэнцамі Віленскай губерні. Падсеўшы да мяне, яны прымусілі мяне прачытаць увесь гэты зборнік ад пачатку да канца... 
Гэта кніга ў 1927 годзе, у час майго арышту белапольскай паліцыяй, была канфіскавана, як адзін з доказаў маёй рэвалюцыйнай дзейнасці.
З таго часу Янка Купала стаў маім любімым паэтам, пад уплывам якога сфарміраваўся мой светапогляд.
Абставіны склаліся так, што мне прыйшлося шмат год жыць пад гнётам буржуазнага польскага ўрада. Гэты ўрад праводзіў палітыку жорсткага нацыянальнага і сацыяльнага ўціску беларускага народа Заходняй Беларусі. Гэта прымусіла многіх беларускіх рабочых і сялян стаць на шлях барацьбы з польскай буржуазіяй. На гэты шлях стаў і я.
Выбраць гэты няпросты шлях мне дапамаглі, як і многім, такім як я, юнакам купалаўскія вершы, што сталі для нас сцягам і зброяй у барацьбе за шчасце беларускага працоўнага люду. Купала аказваў велізарнае рэвалюцыйнае ўздзеянне на працоўных Заходняй Беларусі. Яго вершы гучалі для нас, як заклік да рэвалюцыйнай барацьбы. 
У студзені 1927 года па Заходняй Беларусі пракацілася хваля арыштаў, была ліквідавана Грамада. Польская паліцыя загнала за краты тысячы людзей. У Ашмянскім павеце нас, грамадаўцаў, было арыштавана больш сотні, некаторых вызвалілі да суда, а нас, 35 чалавек, зачынілі ў камеры Ашмянскай турмы.
У турме мы падтрымлівалі тайную сувязь з таварышамі, якія асталіся на волі. Аднойчы яны перадалі нам нелегальную літаратуру, а разам з ёй — зборнікі купалаўскіх вершаў «Безназоўнае» і «Шляхам жыцця». Употай ад наглядчыкаў мы зачытваліся гэтымі вершамі і вырашылі даслаць Купалу калектыўны ліст. Пісалі яго разам, абмяркоўваючы кожную фразу. Потым таварышы перадалі нам, што гэты ліст быў дастаўлены ў Мінск. Праз шмат гадоў, калі я сустрэўся з паэтам, ён пацвердзіў, што такі ліст атрымаў. У гэтым лісце мы прасілі яго напісаць паэму на тэму рэвалюцыйнай барацьбы Грамады.
Уплыў Купалы сказваўся на ўсім развіцці літаратурнага жыцця Заходняй Беларусі. У вёсках не толькі зачытваліся вершамі паэта: сотні самадзейных мастацкіх гурткоў наладжвалі спектаклі. Асаблівай папулярнасцю карысталіся п’есы «Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо».
У 1928 годзе, вярнуўшыся з турмы ў родную вёску Гальшаны на Ашмяншчыне, я сабраў групу аматараў купалаўскіх твораў, і мы вырашылі паставіць  «Паўлінку». Арганізацыя спектакля ва ўмовах паліцэйскага тэрору і забароны беларускай мовы была нелегальнай і небяспечнай справай. Гэта ж быў своеасаблівы пратэст супраць паліцэйскага самаўпраўства. Рэпетыцыі вяліся пад выглядам вечарынак, імянін. Рыхтаваліся доўга. Артысты ўпершыню ўдзельнічалі ў пастаноўцы спектакля, не мелі ніякіх сцэнічных навыкаў. Прыйшлося пачынаць з азоў тэатральнай творчасці, а, галоўнае, трэба было зразумець сэнс купалаўскіх ідэй у гэтым творы. 3 вялікімі цяжкасцямі нягледзячы на ўсе рагаткі паліцыі, спектакль быў пастаўлены. Дазвол на спектакль нам удалося атрымаць толькі з дапамогай адказнага работніка ТБШ Рыгора Шырмы. Было шмат гледачоў, і быў вялікі рэзананс у навакольных сёлах. У далейшым мне, як адказнаму за спектакль, прыйшлося мець шмат непрыемнасцей ад белапольскіх улад.
У пачатку 1930 года я па волі партыі апынуўся ў Савецкім Саюзе. У 1932 годзе пачаў працаваць у Барысаве намеснікам рэдактара райгазеты, рэдактарам радыёвяшчання. Пазней быў прызначаны рэдактарам газеты «Бальшавік Барысаўшчыны».
Вось тады ўпершыню адбылася мая сустрэча з любімым паэтам.  Вельмі любіў Янка Купала бываць у Барысаве, асабліва ў Карсакаўскім сельсавеце, дзе часта адпачываў. Кожны год разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай Купала знаходзіў час пабываць на Барысаўшчыне. Яго прыезд быў знамянальнай падзеяй у жыцці працоўных горада і вёскі. Тут ён жыў па некалькі тыдняў. Заходзіў і ў рэдакцыю газеты. У рэдакцыі мы і пазнаёміліся з ім. Даведаўшыся, што я нядаўна прыехаў з Заходняй Беларусі і з’яўляюся палітэмігрантам, ён вельмі цікавіўся жыццём працоўных краю, дзе сам нарадзіўся (тым больш, што я часта бываў у Вязынцы).
Не памятаю дакладна месяца, памяць захавала толькі год,— 1933. Сакратар Барысаўскага гаркома Чарнышоў запрасіў дарагога госця на сяброўскую вячэру ў сталовую, дзе сабраліся партыйны актыў і кіруючыя работнікі мясцовага гарнізона. Я таксама быў у іх ліку. Сустрэча з паэтам атрымалася надзвычай цёплай, сяброўскай. Янка Купала расказваў аб сваёй рабоце, чытаў вершы, дзяліўся  сваімі ўражаннямі аб Барысаве. Ён вельмі любіў беларускія песні і першы пачаў спяваць «А ў полі вярба». Мы ўсе разам падхапілі. Я сядзеў побач з Купалам, і ён прагна распытваў аб агульных знаёмых, што жылі ў Вільнюсе, і ўвогуле аб жыцці Заходняй Беларусі.
Пасля вячэры я запрасіў Купалу да сябе пераначаваць. Вось тут мы і прагаварылі да чатырох гадзін раніцы. Ён распытваў, а я адказваў. Расказаў аб рабоце Грамады, аб настаўніцкай семінарыі і беларускай гімназіі, аб тым, як мы рыхтавалі спектакль. У Купалы было столькі пытанняў, што на ўсе я нават не змог адказаць і не асмеліўся запытацца ў яго аб тым, што мяне цікавіла. Калі я прачытаў некалькі вершаў, напісаных рознымі таварышамі ў турмах Заходняй Беларусі, ён папрасіў мяне запісаць іх і падараваць яму. Я так і зрабіў. Я быў маладзейшы за Янку Купалу і саромеўся яго: ён жа вядомы паэт, а я — радавы журналіст. Але Купала трымаўся са мной як роўны.
3 таго часу Янка Купала з цёткай Уладзяй часта  бывалі ў мяне на кватэры. Мы адводзілі ім лепшы пакой. Праўда, здаралася, што мой малы сын перашкаджаў ім сваім свавольствам і плачам, але Купала казаў, што любіць гарэзлівых, свавольных дзяцей. Пры сустрэчы Купала звяртаўся да мяне не па імені і не па прозвішчу, а гаварыў: «Ну, як жывеш, малады рэдактар?». Яму ўжо было больш паўсотні гадоў, а мне толькі трэці дзесятак. Я быў бязмежна рады, што мне пашчасціла сустракацца з вялікім песняром беларускага народа.
Аднойчы раніцай мы з ім паехалі ў Карсакаўскі сельсавет, дзе яго сустрэлі калгаснікі калгаса «Чырвоны баец». Купала асабліва любіў бываць у гэтым калгасе, можа таму, што тут дружна працавалі разам беларусы, яўрэі, палякі. Ён казаў: «Глядзі, які тут інтэрнацыянал». Мы хадзілі па палях, размаўлялі з калгаснікамі. Потым нас запрасілі снедаць у калгасны дом. Купала з задавальненнем  еў тоўчаную бульбу з кіслым малаком. Еў і прыгаворваў: «Еш, рэдактар, такога малака ў цябе ў Барысаве няма». Пасля абеду зноў гулялі і працягвалі размову. Купала з абурэннем скардзіўся на тое, што буржуазныя нацыяналісты з Вільнюса ашальмавалі яго імя. У час святкавання яго пяцідзесяцігоддзя нават наладжвалі малебны ў касцёлах.
— Я апублікаваў ліст-пратэст супраць гэтых правакатараў-фашыстаў станкевічаў, астроўскіх, гадлеўскіх і іншых. Яны вырываюць з маіх вершаў асобныя фразы і спрабуюць даказаць, што я падтрымліваю іх буржуазна-нацыяналістычныя ідэі.
Купала расказаў, што нядаўна ў Віленскай беларускай гімназіі з благаславення дырэктара гімназіі буржуазнага нацыяналіста Астроўскага было наладжана чытанне яго вершаў. Пры гэтым браліся асобныя фразы, якім у адрыве ад агульнага зместу можна было прыпісаць што заўгодна. Напрыклад, з аднаго верша быў узяты радок «Мне сняцца сны аб Беларусі», які разглядаўся, як мара Янкі Купалы аб буржуазна-нацыяналістычнай Беларусі. «Якая хлусня і правакацыя!» — гнеўна сказаў Купала.
Палымяны пясняр дружбы народаў, Купала вельмі любіў беларускі народ, але ён не быў нацыянальна абмежаваны.  Сябраваў ён з літоўскімі, латышскімі, польскімі, рускімі пісьменнікамі і вельмі часта падкрэсліваў мудрасць ленінскай нацыянальнай палітыкі.
Газета, якую я рэдагаваў, выходзіла на беларускай мове. Янка Купала гаварыў мне, што я добра валодаю беларускай літаратурнай мовай. Зімой 1933 года я прыехаў у Мінск па рэдакцыйных справах. Думаў зайсці да Івана Дамінікавіча, але сустрэў яго ў Беларускай акадэміі навук. Тут мы прабылі болей чым гадзіну, а потым пайшлі абедаць у сталовую на былой Савецкай вуліцы (гэты будынак не захаваўся).
Крыху пазней я захварэў. Не ведаю, якім чынам Купала даведаўся, што я ў бальніцы, але аднойчы ён прыйшоў да мяне разам з цёткай Уладзяй, гутарыў з прафесарам Буракам аб маёй хваробе. Цётка Уладзя прынесла мне смачныя піражкі. Я быў вельмі рады гэтаму наведванню. Размаўляючы са мной, цётка Уладзя сказала, што Купала меў сур’ёзныя непрыемнасці з-за дрэнных людзей, але ў чым гэта заключалася, яна не сказала, а я не распытваў.
1—2 ліпеня 1934 года ў Барысаве, у клубе імя М. Горкага, быў сход партыйна-камсамольскага і прафсаюзнага актыву. Якраз у гэты час у Барысаў прыехаў Іван Дамінікавіч. Сакратар гаркома Чарнышоў даручыў мне запрасіць яго на сустрэчу з актывам. Янка Купала з задавальненнем згадзіўся. З’яўленне Купалы ў прэзідыуме было сустрэта авацыяй. Замест прамовы Купала прачытаў свае вершы.
Набліжалася 14-я гадавіна вызвалення Барысава ад белапольскіх войск. У азнаменаванне гэтай даты працоўныя Барысава па ініцыятыве рабочых фабрыкі «Пралетарская перамога» вырашылі сабраць сродкі на адкрыццё помніка У. I. Леніну. Рэдакцыя газеты «Бальшавік Барысаўшчыны» змясціла прызыў рабочых і сістэматычна паведамляла аб ходзе збору грошай. Гэта кампанія прыняла шырокі размах. Грошы былі сабраны, помнік зроблены. Ведаючы пра мае добрыя адносіны з Купалам, сакратар гаркома Чарнышоў параіў мне запрасіць паэта не толькі ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, звязаных з адкрыццём помніка, але і адзначыць   гэту памятную для Барысава дату вершамі. Я вырашыў пагаварыць з Купалам. Калі ён сышоў з трыбуны і сеў побач са мной у прэзідыуме, я звярнуўся да яго з гэтай просьбай. Чарнышоў і старшыня райвыканкома Баранчык, якія сядзелі з другога боку ад паэта, таксама сталі прасіць яго.
Крыху падумаўшы, Іван Дамінікавіч, усміхаючыся, адказаў:
— Абавязкова прыйду, а што да вершаў, дык яны ў мяне даўно на паперу просяцца... Добра, рэдактар, як толькі напішу, адразу дам табе знаць.
Задаволеныя, мы пераглянуліся паміж сабой. Я стаў чакаць ад яго весткі.
Пасля гэтага прайшло пару тыдняў. Янка Купала паехаў у Карсакаўшчыну, дзе ён жыў у калгасе. Там паэт выступіў на ўрачыстым пленуме Карсакаўскага сельсавета з чытаннем сваіх вершаў. 
Вось ужо 16 ліпеня, а ад Купалы пакуль нічога няма. Я стаў хвалявацца і 17 ліпеня раніцай сабраўся ехаць да яго ў сельсавет. Раптам заходзіць Уладзіслава Францаўна (яна ехала ў Мінск, а Купала яшчэ застаўся ў калгасе) і, прывітаўшыся, падае мне канверт: 
— Вось Янка прыслаў паэму. 
Я спярша падумаў, што мне падалося — паэму! Я думаў, што Купала напіша верш велічынёй са старонку, і гэта будзе вельмі добра. А тут — паэму. 
— Так, паэму пра Барысаў,— сказала яна.— Урыўкі ён ужо чытаў калгаснікам. 
Уладзіслава Францаўна спяшалася на цягнік і хутка пайшла. У канверце ляжала некалькі спісаных лісткоў і запіска, у якой Купала паведамляў, што паэму напісаў, жывучы ў калгасе, прасіў надрукаваць яе ў газеце «Бальшавік Барысаўшчыны» і абяцаў, што прыедзе ў дзень урачыстасцей. 3 хваляваннем прачытаўшы гэту паэму, я паспяшаўся ў гарком да Чарнышова, каб падзяліцца з ім радасцю. Хутка сабраліся работнікі райкома. Паэма была прачытана ўслых і ўсім спадабалася. Толькі, на маю думку, у двух месцах была патрэбна рэдактарская   праўка. Я спярша падумаў, што Купала пакрыўдзіцца за праўку, але ён згадзіўся і нават пры сустрэчы падзякаваў: 
— Ведаеш, братка-рэдактар, спяшаўся, вось крыху і памыліўся!.. 
Да гадавіны вызвалення Барысава і адкрыцця помніка мы рыхтавалі спецыяльны нумар газеты. Паэму «Барысаў» мы змясцілі на першай старонцы. Яна ўпрыгожыла нумар і з’яўлялася гордасцю ўсяго рэдакцыйнага калектыву: не кожнай раённай газеце выпадае шчасце першай надрукаваць твор праслаўленага пісьменніка.
Янка Купала, як і абяцаў, прыехаў на ўрачысты сход, дзе і прачытаў сваю паэму. Уся зала бурна апладзіравала паэту, які ў сваёй паэме ўспамінаў гістарычнае мінулае горада, гаварыў пра салдат Вільгельма, пра крывавы разгул белапалякаў і пра тое, што рукамі рабочага класа пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Барысаў быў падняты з руін.
Назаўтра Купала зайшоў у рэдакцыю і папрасіў вярнуць яму лісткі з напісанай паэмай.
— Для кніжнікаў спатрэбіцца,— сказаў ён,— і для архіва.
Пасля гэтай сустрэчы мы з Купалам перапісваліся, але, на жаль, пісьмы гэтыя ў мяне не захаваліся.
Апошняя сустрэча з Купалам у мяне была ў 1935 годзе. Ён падараваў мне кніжку вершаў «Спадчына», выдадзеную яшчэ ў 1922 годзе, з надпісам: «Маладому рэдактару ад старога паэта Купалы». Кніга гэта не захавалася.
Вялікі беларускі пясняр пакінуў у маім сэрцы запавет быць верным ідэям нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення беларускага народа, умацавання інтэрнацыянальнай дружбы з усімі народамі Савецкага Саюза. I я разам з працоўнымі маёй роднай Беларусі свята берагу памяць народнага паэта.



Виртуальный проект НББ 
"Классики мировой литературы Янка Купала и Якуб Колас"


Структура:
1. Янка Купала и Якуб Колас: современники, соратники, ровесники
2. Янка Купала и Якуб Колас: летопись жизни и творчества
3. Читаем Купалу и Коласа вместе
4. Слушаем Купалу и Коласа
5. Поем песни и романсы на слова классиков
6. Галерея: художники-иллюстраторы произведений Купалы и Коласа
7. Крылатые слова, высказывания, афоризмы белорусских поэтов
8. Купала и Колас в пространстве Интернета



ПАМЯТНИК ЯНКЕ КУПАЛЕ


Парк, носящий имя великого белорусского поэта, до Великой Отечественной войны не существовал. На этом месте возле изгиба Свислочи стояли одно - и двухэтажные дома, территория часто подтоплялась весенним паводком. Во время войны этот квартал был разгромлен. Поэтому градостроители решили создать здесь парк имени Янки Купалы как одну из центральных частей водно-зеленого диаметра, пересекающего город вдоль реки. Это было осуществлено по проекту И. Руденко. Основные работы проведены в 1950 году, посажено более четырех тысяч деревьев и множество кустарников. Среди деревьев можно увидеть и дубы: впервые попробовали посадить их в возрасте более 25 лет. Получилось -исполины прижились и хорошо росли.
Памятник пророку белорусского возрождения стал особенно притягательным сейчас, в годы становления независимой Беларуси. Самая лучшая дань памяти поэта - белорусское слово, которое звучало и будет всегда звучать здесь на поэтических встречах. Парк Янки Купалы - настоящая жемчужина среди зеленых островов центра Минска.

Широкая центральная аллея парка завершается красивым спуском к Свислочи. Сейчас ширина ее здесь достигает 120 метров, раньше не было и двадцати. Берега закованы в бетон, изгиб живописно прорисован. От проспекта Скорины идет диагональная аллея, здесь главный вход в парк. На перекрестке аллей соорудили фонтан. Вскоре, в 1959 году, построили музей Янки Купалы. Двухэтажный особняк поставлен на месте дома, где в 1927-1941 годах жил великий поэт. На диагональной аллее было определено место для памятника, но оно пустовало более 20 лет. Память народного поэта в Минске уважали: уже в 1949 году в Центральном сквере установлен бюст на постаменте работы З. Азгура. В 1972 году его перенесли в Вязынку, на родину Купалы. А в парке около Свислочи возвели новый памятник. Приурочено это было к 90-летию со дня рождения поэта. Работу выполнили скульпторы А. Аникейчик, Л. Гумилевский, А. Заспицкий, архитекторы Ю. Градов и Л. Левин. В те времена для советской скульптуры была характерна гигантомания, поэтому скульптурное изображение Янки Купалы было создано в довольно-таки крупном масштабе. Получилось удачно - деревья возвышаются над фигурой, скрадывают настоящий масштаб. На большом гранитном постаменте стоит монументная фигура Купалы с суковатой палкой в руке. Около подножия - криничка и цветок папоротника. Одухотворенная фигура поэта-борца. Фонтан также изменил свой облик, появилась скульптурная композиция «Купалье». Две девичьи фигуры - символ чистоты, юности и любви. За эту работу скульпторы отмечены Государственной премией БССР.


ПЛОЩАДЬ ЯКУБА КОЛАСА


Площадь Якуба Коласа едва ли не самое многолюдное место из центральных ансамблей столицы. Уже в начале улицы Веры Хоружей попадаешь в вир Комаровки, непрестанный торговый гам. А с другой стороны - гастроном «Столичный» и Центральный универмаг. Когда попадаешь на саму площадь,бурный ритм остается вне тебя. Сидит на камне спокойный, углубленный в свои мысли дядька Якуб, подперев рукой голову, во второй - книга. Накинутое на плечи пальто обобщает форму, придает образу монументальность. Она и в самом масштабе – фигура писателя высотой восемь метров. Гигантомания своего времени была оправданной, ибо на такой громадной плошали (более 5 гектаров) меньшего объема скульптура просто потерялась бы. По обе стороны, на небольшом расстоянии, две пластические композиции: «Дед Талаш» и «Сымон-музыка». В них воплощены колосовские литературные герои. Все это создает целостный неповторимый ансамбль, дополненный и архитектурным решением: от фигур в обе стороны отходят по три стилизованных ржаных колоса, на конце которых устроены фонтаны. Памятник поэту был возведен в 1972 году, хотя площадь носила имя Якуба Коласа уже 16 лет до этого. Раньше она называлась просто Комаровской. Авторы ансамбля - скульптор З. Азгур, архитекторы Ю. Градов, Г. Заборский, Л. Левин. Вообще, на партере площади много деревьев, гасящих городской шум. Можно спокойно посидеть, сосредоточиться. С архитектурной точки зрения, площадь Якуба Коласа выделяется тем, что здесь впервые в формировании одного из центральных ансамблей задействованы производственные сооружения. Здания полиграфкомбината и завода вычислительных машин (1955-1961 годы, архитекторы Н. Шпигельман, И. Бовт,С. Ботковский, Л. Китаева) образуют сплошной фронт застройки серево-западной стороны площади. Они близки по архитектуре, разрыв между корпусами акцентируют башни, подчеркивают значение поперечной оси площади. К тому же это и одни из первых многоэтажных промышленных зданий.

Начиналась площадь с возведенного еще до войны на стыке бывших Логойского и Борисовского трактов Института физкультуры (1936-1939 годы, архитекторы А. Воинов, А. Брегман). Сносить старое начали в середине 50-х. Пока строился полиграфкомбинат и завод, в 1957 году на торцевой части площади напротив Института физкультуры вознесся 8-этажный жилой дом по проекту С.Ботковского, Н. Шпигельмана, Н. Маклецовой. Тот, где на первом этаже ресторан «На росстанях», взявший свое название от коласовского произведения. Жилые дома и на другой протяженной стороне плошади, на проспекте Франциска Скорины. Появились они в 1960 году, архитектор О.Ладыгина. Гастроном «Столичный», расположенный в одном из них, на то время был самым крупным в республике. Между домами - здание Белгосфилармонии(1963 год, архитектор Г. Бенедиктов), хорошо известное всем любителям музыки. Завершилось формирование ансамбля возведением в 1964 году ЦУМа, тогда самого большого универмага Беларуси. Проект был типовой, здание невыразительно. Наверное, по этой причине в наше время универмаг перестроен. И теперь мы имеем интересное, с точки зрения архитектуры,здание с башенкой на углу, украшающее площадь. Зеленый партер и покрытие площади сегодня обновились.

Источник: http://ref.by/refs/5/10191/1.html



Комментариев нет:

Отправить комментарий