пятница, 28 марта 2014 г.

Выставка «Шляхі паэтычнага часу» ў гарадской спецыялізаванай бібліятэцы №5

У рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта “І памяць подзвіга нам кніга ажыўляе” ў гарадской спецыялізаванай бібліятэцы №5  працуе кніжная выстава “Шляхі паэтычнага часу, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Творчасць А. Куляшова складае цэлую эпоху ў беларускай літаратуры. Зварот сучаснага пакалення да твораў паэта вельмі важны для фарміравання іх грамадскай сталасці, любові да Радзімы, дабрыні, адказнасці, справядлівасці. Сёння важна захаваць памяць аб А. Куляшове для будучых пакаленняў, зрабіць так , каб яго творы чыталі і любілі . З гэтай нагоды бібліятэкар Таццяна Лях правяла гутарку для чытачоў бібліятэкі, дзе паведаміла аб творах А. Куляшова, прысвечаных Вялікай Айчынай вайне. На старонках франтавога друку паэт расказаў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байцоў. Назаўжды ў народнай памяці застануцца творы, напісаныя паэтам у гады вайны: паэма “Сцяг брыгады”, якая ў 1946 годзе атрымала вышэйшую літаратурную ўзнагароду, вершы “Балада аб чатырох заложніках” , “Над брацкай магілай”, “Ліст з палону”, “Камсамольскі білет” і іншыя.

1 комментарий: