среда, 2 апреля 2014 г.

Вечар памяці "Дзяцінства, апаленае вайной" ў сельскай бібліятэцы в. Мсціж

У рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта «І памяць подзвіга нам кніга ажыўляе» ў сельскай бібліятэцы в. Мсціж прайшоў  вечар памяці «Дзяцінства, апаленае вайной». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні  3-5 класаў Мсціжскай сярэдняй школы. Бібліятэкар  Таццяна Данчанка паведаміла  школьнікам пра дзяцей і падлеткаў, у якіх вайна забрала дзяцінства, пра здзекі катаў над малечамі ў лагерах смерці, пра подзвігі юных герояў. Таксама бібліятэкар зачытала ўспаміны былой настаўніцы Мсціжскай сярэдняй школы Герасенка Е.У.(у час вайны яна была маленькай дзяўчынкай) і яе верш “Дзеці вайны”. Прысутнічала на мерапрыемстве і загадчыца Мсціжскага СК Куракевіч Л.У., якая расказала вучням аб жахах, якія давялося перажыць у вайну яе бабулі. На прыканцы сустрэчы вучні чыталі вершы Н.Гілевіча, А. Куляшова, П. Панчанкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий