четверг, 3 апреля 2014 г.

Літаратурная гадзіна “Паэтычны небасхіл” на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі

У рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта «І памяць подзвіга нам кніга ажыўляе»  для вучняў ДУА «СШ № 8 г. Барысава» была праведзена літаратурная гадзіна «Паэтычны небасхіл», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Алена Адаменка і Ірына Тымчанка прадэманстравалі прысутным электронную прэзентацыю “Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны Аркадзя Куляшова”, правялі літаратурную віктарыну па яго творах. Бібліятэкары падрыхтавалі да мерапрыемства таксама і кніжную выставу “Паміж наступным і былым”, якая пазнаёміла вучняў са старонкамі жыцця і творчасці паэта. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий