вторник, 13 января 2015 г.

Кніжная выстава “З павагай да зямлі і да людзей” у дзіцячым аддзеле гарадской бібліятэкі №1

У гэтым годзе споўнілася 80 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча Рыгора Барадуліна. З гэтай нагоды ў дзіцячым аддзеле гарадской бібліятэкі №1 аформлена кніжная выстава пад назвай “З павагай да зямлі і да людзей”. Вершы Рыгора Барадуліна непаўторныя, яны пазнаюцца нават без подпісу. Хто не ведае слоў з песні “Трэба дома бываць часцей…”. Балючая памяць аб апаленным вайной маленстве, аб гераізме і стойкасці беларускіх людзей пранізвае шматлікія творы паэта пра вайну: “Блакада”, “Балада Брэсцкай крэпасці”, “Кожны чацверты”. Самым галоўным у творчасці Р. Барадуліна з’яўляецца вобраз маці. Для паэта гэта ўвасабленне дабра, спагарды і жалю. На выставе прадстаўлен зборнік вершаў паэта пад назвай “Евангелле ад Мамы”. У цэнтры паэтычнага бачання Р. Барадуліна знаходзяцца такія значныя праблемы, як будучыня беларускай мовы і духоўная спадчына народа. Адзін з раздзелаў выставы прысвечан кніжкам паэзіі для дзяцей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий