21 студзеня ў рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта “Чытаюць дзеці і падлеткі – чытае нацыя!” ў гарадской бібліятэцы №6 адбылося літаратурнае падарожжа па кнігах Анатоля Зэкава, прысвечанае 60-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Вучні 3 “Г” класа ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” пазнаёміліся з творамі дзіўнага, таленавітага беларускага пісьменніка. Кнігі Анатоля Зэкава – гэта захапляючае падарожжа ў таямнічы свет казак і вясёлых гісторый, якія здараюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, а таксама з іх сябрамі – братамі нашымі меншымі. Пазнаёміўшыся з кнігамі “Зязюля Гулюля”,”Кенгуру ці кенгура?”, “Чатыры зярнаткі”,”Не казкі пра Сашку”, вучні пазналі шмат займальнага і павучальнага. Вандруючы, юныя чытачы праверылі сябе ў адгадванні загадак, вучыліся хутка вымаўляць скорагаворкі.Напрыканцы мерапрыемства ўвазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава.
Комментариев нет:
Отправить комментарий