четверг, 19 февраля 2015 г.

Кніжная выстава “І радасць, і смутак, і боль…”, прысвечаная 90-гадоваму юбілею І. Навуменкі ў гарадской бібліятэцы № 6

19 лютага ў гарадской бібліятэцы № 6 арганізавана кніжная выстава “І радасць, і смутак, і боль…”, прысвечаная 90-гадоваму юбілею І. Навуменкі . Імя народнага пісьменніка І. Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі І.Я. Навуменка з’яўляецца аўтарам дванаццаці зборнікаў апавяданняў, аповесцей, шасці раманаў і шматлікіх навуковых прац. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, І. Навуменка прыйшоў у літаратуру як творца, што праўдзіва і ўсебакова паказаў у сваіх апавяданнях мужнасць і гераізм (адначасова і трагізм) пакалення, да якога належаў сам. Ідэйна-маральная праблематыка прозы І. Навуменкі, пачынаючы ад самых ранніх твораў, застаецца актуальнай і сёння, бо яна пра спрадвечнае жыццё, у якім спрадвечна чаргуюцца, суседнічаюць і ўзаемапранікаюць і радасць, і смутак, і боль… На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыццёвым і творчым шляху І.Навуменкі. Яна будзе дзейнічаць да 25 сакавіка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий