пятница, 27 февраля 2015 г.

У ГАСЦЯХ - ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР "ВЯСЁЛКІ"

25 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Уладзімірам Ліпскім - беларускім пісьменнікам, рэдактарам дзіцячага часопіса "Вясёлка", старшынёй праўлення Беларускага дзіцячага фонду, лаўрэатам шматлікіх прэмій. 
Шэраг твораў Уладзіміра Ліпскага прысвечаны гісторыі сваёй малой радзімы - вёсачцы Шаўковічы Гомельскай вобласці, Беларусі ўвогуле. Аб гэтым накірунку сваёй творчасці пісьменнік таксама распавядаў у час творчай сустрэчы з вучнямі 4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №16”, настаўнікамі, бібліятэкарамі. Акрамя гэтага, сустрэча была напоўнена ўспамінамі пісьменніка. І ўсё гэта - з уласцівым для Уладзіміра Сцяпанавіча гумарам. Была паказана прэзентацыя, прысвечаная сумеснаму праекту часопіса “Вясёлка” і выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”.
У час сустрэчы з Уладзімірам Ліпскім прысутныя мелі магчымасць задаць яму пытанні і набыць кнігі з яго аўтографам. Погляд на твочасць, удзячнасць за яе, уражанні ад сустрэчы Уладзіміру Ліпскаму выказала дырэктар Цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева Слесарэнка Г. М.

Комментариев нет:

Отправить комментарий