среда, 4 февраля 2015 г.

Урок памяці “Мы в памяти храним героев имена” ў сельскай бібліятэцы в. Хаўхоліца

У гэтым годзе сельская бібліятэка в. Хаўхоліца працягвае работу ў рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта "И память подвига нам книга оживляет", прысвечанага 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З гэтай нагоды ў бібліятэцы прайшоў урок памяці “Мы в памяти храним героев имена” . Пад час мерапрыемства яго удзельнікі перагарнулі старонкі летапісу “Ніхто не забыты, нішто не забыта!”, успомнілі герояў-землякоў, якія змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах, зачыталі іх успаміны . Дзеці расказалі пра сваіх прадзедаў, якія ваявалі з ворагам, здабывалі для нас Перамогу, каб сёння мы маглі свабодна жыць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий