среда, 11 марта 2015 г.

Дзень беларускай дзіцячай кнігі ў гарадской бібліятэцы № 2

10 сакавіка з вялікай гасціннасцю адчыніліся дзверы гарадской бібліятэкі №2 дзеля ўсіх юных аматараў беларускай дзіцячай літаратуры!
У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі падвялі вынікі двухдзённай акцыі “Пачастунак ад Васі Вясёлкіна”. І на абанеменце, і ў чытальнай зале ў гэтыя дні вельмі ўзняўся попыт на беларускія кнігі і часопісы. Чытачы з задавальненнем прымалі ўдзел у гутарках каля кніжнай выставы “Чытайце па-беларуску!”,  пазнаёміліся з выставай малюнкаў “Прачытай і намалюй!”
Бібліятэкар Наталля Лютарэвіч падрыхтавала і правяла з вучнямі 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Барысава” мерапрыемства “Чароўнае падарожжа па старонках “Вясёлкі”. З дапамогай электроннай прэзентацыі бібліятэкар расказала дзецям пра першыя кнігі (гліняныя, папірусныя, пергаментныя, берасцяныя), пра асветніцу зямлі беларускай Еўфрасінню Полацкую, пра першадрукара Францыска Скарыну, пра дзіцячы беларускі часопіс “Вясёлка” і многае іншае. Дзеці са сваім  класным  кіраўніком  Ірынай Мікалаеўнай Корф прынялі самы актыўны ўдзел у гэтай сустрэчы. Яны паказалі драматызацыю па казцы “Як рабілі Вясёлку”, чыталі напамяць вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі шмат твораў на беларускай мове і намалявалі ілюстрацыі да іх. Гэта цікавая сустрэча скончылася праглядам і чытаннем беларускіх кніг і часопісаў у чытальнай зале бібліятэкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий