среда, 4 марта 2015 г.

Сусветны дзень пісьменніка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. А. П. Гайдара

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка. Менавіта таму Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара запрасіла ў госці знакамітага беларускага паэта, празаіка, Анатоля Зэкава, які ў 2015 годзе адзначыў свой юбілей.  Павіншаваць яго прыйшлі вучні 5, 6 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2”.
У пачатку творчай сустрэчы Анатоль Зэкаў расказаў пра сваё дзяцінства, родную вёску Патапаўку, бацькоўскую хату. Трыццаць кніг выдаў пісьменнік за свой творчы шлях. Болей за ўсё яму падабаецца пісаць для дзяцей матэматычныя вершы, казкі, абразкі, загадкі. Пад час сустрэчы Анатоль Мікалаевіч пазнаёміў дзяцей з яго творчасцю і  новай кнігай “Тары-бары”, якая выйшла ў студзені  2015 года.
Дзяцей цікавіла ўсё: у якой школе і як вучыўся Анатоль Зэкаў, з кім сябраваў, калі напісаў свой першы верш, якія мае прэміі і ўзнагароды, якіх беларускіх аўтараў прапануе чытаць моладзі, з кім з барысаўскіх паэтаў ён знаёмы. Пісьменнік адказаў на кожнае пытанне дзяцей, падараваў ім календарыкі. Бібліятэкар Ала Смірнова пазнаёміла дзяцей з кніжнай выставай “Падарожжа ў свет кніг Анатоля Зэкава”, а  нашы маленькія чытачы пазналі  для сябе шмат новага і цікавага пра беларускую літаратуру.

Комментариев нет:

Отправить комментарий