21 мая ў гарадской бібліятэцы №6 прайшла літаратурная
гадзіна “Сустрэча з творамі У. Ліпскага”, прысвечаная 75-годдзю з дня
нараджэння пісьменніка. Падчас мерапрыемства вучні 3”А” класа ДУА
“Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” пазнаёміліся з творамі беларускага
пісьменніка У. Ліпскага - лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь,
прэмій імя Я.Маўра, В.Віткі, а таксама міжнароднай прэміі. У пісьменніка для
дзяцей шмат займальных, багатых прыгодамі, казачнымі сітуацыямі апавяданняў.
Кожны твор У.Ліпскага вучыць дзяцей дабрыні, чалавечнасці, развівае фантазію
малых, далучае да роднага слова. Бібліятэкар А.Цыганкова пазнаёміла вучняў з
творчасцю У.Ліпскага, зачытала ўрывак з новай аповесці-казкі “Закаханы
трэцякласнік”. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй.
Напрыканцы сустрэчы ўвазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Усё жыццё
працую для дзяцей”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий