У рамках Дэкады воінскай славы, якая праходзіць у бібліятэках горада і раёна з 23 красавіка па 9 мая, у сельскай бібліятэцы в. Хаўхоліца прайшла гадзіна памяці “Старонкі Вялікай Перамогі”. Актыўнамі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 3,4,5 класаў ДУА “Хаўхоліцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” . Вядучыя мерапрыемства, школьнікі і настаўнікі ўспомнілі цяжкія ваенныя гады, бяссмяротныя подзвігі народа, які змагаўся супраць захопнікаў.
Пад час мерапрыемства прысутныя ўспомнілі ветэранаў-аднавяскоўцаў, а напрыканцы сустрэчы перагарнулі старонкі відыёвіктарыны.
Комментариев нет:
Отправить комментарий