18 лютага ў дзіцячым
аддзеле гарадской бібліятэкі № 1 адбылося літаратурнае падарожжа “Як цікава ўсе
на свеце з кнігамі Ягоўдзіка ўсім дзецям”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай
мовы. Вучням 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Барысава” бібліятэкар Алена
Токарава прапанавала ўрывак з апавядання А. Вольскага “Родная мова”, сэнс якога абмеркавалі разам з
вучнямі. Цікава было дзецям даведацца аб гісторыі ўзнікнення беларускай мовы.
Традыцыйна, у дзень шанавання роднай мовы, школьнікі знаёмяцца з творамі
беларускіх пісьменнікаў. У лютым
бягучага года 60-гадовы юбілей адзначыў знакаміты пісьменнік, драматург,
перакладчык і выдаўца дзіцячай серыі кніг аб прыродзе “Скарбы Радзімы”
Уладзімір Ягоўдзік. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творчай біяграфіяй
аўтара, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях вершаў і апавяданняў
пісьменніка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий