четверг, 11 февраля 2016 г.

Выстава-памяць «Чернобыль: не гаснет памяти свеча» у сельскай бібліятэцы в. Вяляцічы

У рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта «Чернобыль в нашей памяти» у сельскай бібліятэцы в.Вяляцічы аформлена выстава-памяць «Чернобыль: не гаснет памяти свеча».
У раздзеле ”Трагедыя ХХ стагоддзя” прадстаўлена проза, паэзія і публіцыстыка пра Чарнобыльскую трагедыю. У раздзел “Чарнобыль і дзеці” увайшлі творы беларускіх пісьменнікаў Н.Гілевіча, В.Зуёнка, Г.Бураўкіна, Д.Бічэль-Загнетавай і верш Э.Акуніна. 
Глыбокім болем адгукнулася Чарнобыльская трагедыя ў сэрцах і творах беларускіх паэтаў і празаікаў. Яны ўспрынялі чарнобыльскую аварыю як найвялікшую нацыянальную трагедыю. Аб гэтым сведчаць творы М.Танка, М.Мяцельскага, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, С.Грахоўскага, І.Шамякіна, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Рэзановіча, размешчаныя ў раздзеле “Чарнобыль у беларускай паэзіі і прозе”.

Запрашаем наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на выставе!
    

Комментариев нет:

Отправить комментарий