вторник, 29 марта 2016 г.

Гадзіна казак па кнізе “Родныя казкі, дзе звяры розум маюць” у гарадской бібліятэцы №6

28 сакавіка ў рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання “Зямлі маёй роднае слова” у гарадской бібліятэцы №6 прайшла гадзіна казак па кнізе “Родныя казкі, дзе звяры розум маюць”. Бібліятэкар Алеся Галыга пазнаёміла дашкольнікаў ДУА “Яслі-сад №32 г.Барысава” з кнігай, у якой змешчаны адны з самых вядомых ды лепшых беларускіх народных казак. Маленькія чытачы з цікавасцю слухалі казкі “Каза-манюка”, “Як кот звяроў напалохаў”, а потым актыўна абмяркоўвалі паводзіны герояў казак. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам беларускія казкі для сумеснага чытання з бацькамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий