четверг, 17 марта 2016 г.

Літаратурная вечарына “Я пякучка-крапіва…” у сельскай бібліятэцы в. Вяляцічы

У сельскай бібліятэцы в. Вяляцічы адбылася літаратурная вечарына “Я пякучка-крапіва…”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, паэта-сатырыка, драматурга, вучонага-мовазнаўцы Кандрата Крапівы. Вядучыя мерапрыемства і бібліятэкар Шутко Н.А. пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Затым вучні чыталі на памяць байкі К.Крапівы, адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці пісьменніка, тлумачылі сэнс выслоўяў з баек К.Крапівы. Далей дзеці прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях жартоўных твораў аўтара, а завершылася вечарына інсцэніроўкай байкі К.Крапівы “Дзед і баба”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий