четверг, 7 апреля 2016 г.

Гучнае чытанне аповеда-казкі “Пра Бусю, які жыве на Беларусі” у гарадской бібліятэцы № 6

6 красавіка ў гарадской бібліятэцы № 6 прайшло гучнае чытанне аповеда-казкі “Пра Бусю, які жыве на Беларусі” у рамках праекта “Зямлі маёй роднае слова”. Маленькія чытачы – выхаванцы дзіцячага садка № 32 з радасцю пазнаёміліся са зместам часопіса для дашкольнікаў “Буся”. Удельнікі ўважліва праслухалі казку пра маленькага Бусліка і адказалі на пытанні бібліятэкара. Самыя лепшыя слухачы атрымалі маленькія падарункі – размалёўкі па старонак часопіса.

Комментариев нет:

Отправить комментарий