30 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча са знакамітым пісьменнікам, лаўрэатам многіх літаратурных прэмій, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам больш 50 кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых Міхасём Пазняковым.
Проста і шчыра ішла размова пра родную мову. Шэраг твораў Міхася Пазнякова прысвечаны гісторыі сваёй малой радзімы - вёсачцы Заброддзе Магілёўскай вобласці. Аб гэтым пісьменнік распавядаў у час творчай сустрэчы з вучнямі 4 класаў сярэдняй школы № 11, 2 “Б” класа сярэдняй школы № 9 і 4 “Б” класа гімназіі № 3. Падчас сустрэчы кампазітар і спявак Аляксандар Якіменка спяваў песні для дзяцей, якія вельмі ім спадабаліся. Кіраўнік ансамбля сярэднявечнай музыкі Марына Лайкова выканала песню “Маці” на словы М. Пазнякова.
Вучні з задавальненнем знаёміліся з новымі творамі беларускага пісьменніка і творамі выдавецтва “Народная асвета”. Дзеці задавалі пытанні, чыталі вершы, паказалі пастаноўку па творчасці М. Пазнякова, разгадвалі загадкі і за кожны правільны адказ атрымлівалі падарунак – кнігу з аўтографам аўтара.
Комментариев нет:
Отправить комментарий