среда, 27 апреля 2016 г.

Літаратурна-пазнавальная гадзіна “Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца” у сельскай бібліятэцы в. Забашавічы

У рамках регіянальнага асветніцкага праекта “Чарнобыль у нашай памяці” у сельскай бібліятэцы в. Забашавічы была падрыхтавана і праведзена літаратурна-пазнавальная гадзіна “Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца”, актаўнымі ўдзельнікамі якой сталі вучні ДУА “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Вучні на памяць чыталі вершы У. Паўлава, М. Мятліцкага, А. Грачаннікава, А. Канапелькі. На сустрэчу са школьнікамі ў бібліятэку прыйшла Рудзянок Ганна - сведка аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая падзялілася з прысутнымі сваімі ўспамінамі. Бібліятэкар Марына Бык падрыхтавала кніжную выставу “Боль, які спальвае сэрца” і напрыканцы сустрэчы пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з мастацкімі і дакументальнымі творамі па чарнобыльскай тэматыцы, размешчанымі на ёй.

Комментариев нет:

Отправить комментарий