четверг, 28 апреля 2016 г.

Літаратурная гадзіна “Балючая памяць Беларусі” у сельскай бібліятэцы в. Жыцькава

У рамках регіянальнага асветніцкага праекта “Чарнобыль у нашай памяці” у сельскай бібліятэцы в. Жыцькава адбылася літаратурная гадзіна “Балючая памяць Беларусі”, актаўнымі ўдзельнікамі якой сталі вучні 7-8 класаў ДУА “Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. У час мерапрыемства школьнікі на памяць чыталі вершы У. Паўлава, А. Грачаннікава і інш. Бібліятэкар Костачка Т. М. правяла для падлеткаў агляд мастацкіх твораў, размешчаных на кніжнай выставе “Чарнобыль-чорны боль”. Найбольш падрабязна расказала пра кнігі “Злая зорка” І. Шамякіна, “Бляха” А. Федарэнкі, “Эвакуацыя” Н. Рыбік, “Львы” І. Пташнікава. Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі відыёфільм “Чарнобыль праз 30 гадоў”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий