вторник, 31 мая 2016 г.

120-гадовы юбілей самавара адзначылі ў інтаграванай сельскай бібліятэцы в. Мётча

31 мая  чытачы-дзевяцікласнікі Мётчанскай інтаграванай сельскай бібліятэкі  разам з бібліятэкарамі  наведалі сядзібу  мясцовага краязнаўцы Лайкова Уладзіміра Піліпавіча. Гаспадар сядзібы паказаў дзяўчатам і хлопцам  самавар, якому сёлета споўнілася 120 гадоў! Здымак такога ж самавара можна знайсці і ў кнізе “Мы - беларусы”.  Юнакі не толькі пачаставаліся духмянай гарбатай з самавара-юбіляра, але і  чыталі вершы, расказвалі розныя цікавыя гісторыі. Затым школьнікам паказалі амаль стогадовы вяз -  адзінае гэткае дрэва ва ўсім Мядоцкім краі,   ля якога тройчы стаяў народны паэт Рэспублікі Беларусь Рыгор Барадулін. Чытачам бібліятэкі было вельмі прыемна і надзвычай запамінальна сфатаграфавацца побач са славутым дрэвам.


Комментариев нет:

Отправить комментарий