среда, 18 мая 2016 г.

Літаратурная гульня “Жыў на свеце дзед Васіль…” у гарадской бібліятэцы №6

У гарадской бібліятэцы №6 прайшла літаратурная гульня “Жыў на свеце дзед Васіль…”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння В.Віткі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання “Зямлі маёй роднае слова”. Вучні 2”Б” класа ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” пазнаёміліся з творчасцю вядомага дзіцячага пісьменніка Беларусі Васіля Віткі. Сваю вядомасць Васіль Вітка набыў як паэт-казачнік. Яго казкі – надзвычай займальныя і пазнавальныя. Дзякуючы яго творам, юныя чытачы больш поўна пачынаюць разумець родную мову, распазнаюць дабро і зло, адкрываюць для сябе навакольнае асяроддзе. Удзельнікі мерапрыемства разам з галоўным героем часопіса “Вясёлка” Васем Вясёлкіным знаёміліся з асобнымі творамі пісьменніка, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства ўвазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава.

Комментариев нет:

Отправить комментарий