вторник, 21 июня 2016 г.

Свята нацыянальнай кухні “Смачна есці” у сельскай бібліятэцы в.Забашавічы

У рамках праекта “Сонца на кніжнай старонцы” у сельскай бібліятэцы в.Забашавічы адбылося свята нацыянальнай кухні “Смачна есці”.
Дзеці, якія наведваюць прышкольны лагер ДУА “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, пазнаёміліся з традыцыйнай беларускай кухняй. Бібліятэкар М. Бык расказала пра стравы, якія гатавалі нашы продкі, пра посуд, якім карысталіся гаспадыні пры гатаванні ежы. У конкурснай праграме з задавальненнем прынялі ўдзел дзве каманды “Бульбашы” і “Дранікі”. Арганізатары мерапрыемства падрахтавалі для дзяцей наступныя конкурсы: “Як зварыш, так і з’ясі”, “Хлеб усяму галава”, “Бульба – хлебу падмога”, Смачна было, ды блізка дно”, “Дзе каша і аладка, там будзе і грамадка”, “Будзе час – будзе і квас, не ўсё за раз”. З лікам 28 :25 у свяце перамагла каманда “Дранікі”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі пачаставаліся салодкімі прысмакамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий