понедельник, 15 августа 2016 г.

Спектакль “Мама Му будуе дамок” у дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі

У дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі артысты войлачнага тэатра “Вандроўны чамаданчык” для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад № 15 г.Барысава” у рамках праекта “Там, на невядомых дарожках” прадставілі прэм'еру спектакля па кнізе шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр “Мама Му будуе дамок”.
Пасля прагляду спектакля дзеці пазнаёміліся з кнігамі Юі Вісландэр “Мама Му і снегаход”, “Мама Му чытае”, “Мама Му танцуе”, “Мама Му прыбірае”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці задавалі пытанні аб жыцці і творчасці пісьменніцы, фатаграфаваліся з Мамай Му і Крумкачом.

Комментариев нет:

Отправить комментарий