четверг, 1 декабря 2016 г.

“Вандроўка з “Бусяй” — знаёмства з часопісам у гарадской бібліятэцы № 6

1 снежня ў гарадской бібліятэцы № 6 адбылося знаёмства малодшых школьнікаў з часопісам “Вандроўка з “Бусяй”. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання “Зямлі маёй роднае слова”. Вучні ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” разам з бібліятэкарам завочна зрабілі падарожжа па старонках беларускага часопіса для маленькіх “Буся”. Яны даведаліся аб тым, як узнік часопіс, хто яго аўтары, а таксама пазнаёміліся з героямі перыядычнага выдання. Дзеці адгадвалі загадкі і прымалі ўдзел у розных займальных заданнях, што прапануе часопіс“Буся”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий