пятница, 24 февраля 2017 г.

Казачна-гульнёвае мерапрыемства “Казкі з мяшка Дзеда Васіля” у гарадской бібліятэцы № 6

Казачна-гульнёвае мерапрыемства “Казкі з мяшка Дзеда Васіля” адбылося 23 лютага ў гарадской бібліятэцы № 6 у рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання “Зямлі маёй роднае слова”. Вучні першага класа ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” пазнаёміліся з казкай “Зайкава хатка”.
Спачатку дзеці апісалі галоўных герояў казкі, надаючы асабістую ўвагу рысам іх характараў. Потым выцягвалі з “чароўнага мяшочка” загадкі пра дзікіх жывёл, птушак, насякомых і з’явы прыроды.
Цікавай часткай мерапрыемства стала гучнае чытанне і інсцэніроўка верша “Бегаў зайка па расе”, дзе  дзеці з захапленнем выконвалі ролі зайкі, сонейка, ветру і птушак.
Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі і гледачы атрымалі размалёўкі па матывах казкі “Зайкава хатка”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий