четверг, 23 марта 2017 г.

“Дзяцінства маё, пачакай!” – прэзентацыя кнігі Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”

22 сакавіка ў рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта "Нам не жыць адзін без аднаго" у дзіцячым аддзеле бібліятэкі прайшла прэзентацыя кнігі члена прэзідыума ГА "Беларускі саюз жанчын", вядомай журналісткі і дзіцячай пісьменніцы Тамары Бунта "Дзяўчынка з Вішнёвага завулка".
"Дзяўчынка з Вішнёвага завулка" – гэта зборнік апавяданняў, пад каляровай вокладкай якога ёсць усё – і смех, і крыўда, і пяшчота, і каханне, і сум, і ўсмешкі.
Арганізатарамі мерапрыемства была падрыхтавана разнастайная канцэртная праграма, пад час якой гледачы мелі магчымасць паслухаць вершы на беларускай мове, песні, а таксама паглядзець “Танец жабянят” у выкананні выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Яслі-сад № 42 г. Барысава", які стаў адпраўной кропкай святочнага мерапрыемства.
Тэатралізаваная замалёўка па апавяданні “Пруток” у выкананні вучняў 5 “Б” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” прыйшлася да спадобы і аўтару кнігі, і гледачам, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Завяршаючым акордам канцэртнай праграмы стала песня “Беларускі край” ў выкананні вучаніцы 7 “Б” класа ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Валерыі Гудзь. Напрыканцы прэзентацыі Тамара Бунта падзякавала ўсіх чытачоў за ўвагу да яе літаратурнай дзейнасці, адказала на шматлікія пытанні вучняў. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўсе жадаючыя мелі магчымасць сфатаграфавацца з вядомай пісьменніцай. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий