четверг, 4 мая 2017 г.

“У свеце казак, легенд і паданняў”- літаратурнае падарожжа ў гарадской бібліятэцы №6

3 мая ў гарадской бібліятэцы №6 у рамках праекта “Зямлі маёй роднае слова” адбылася літаратурнае падарожжа па беларускім казкам, легендам і паданням. Бібліятэкар Галіна Кармалькова падрыхтавала для выхаванцаў дзіцячага саду №32 цікавае паведамленне аб беларускіх легендах  і паданнях. З вялікім захапленнем маценькія чытачы адказвалі на пытанні казачнай віктарыны “Мы героі казак – адгадай без падказак”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паслухалі беларускае народнае паданне “Дамавік ездзіць на конях”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий