суббота, 6 мая 2017 г.

“Юбілей любімага часопіса”- падарожжа па старонках часопіса ў гардской бібліятэцы №6

4 мая супрацоўнікі дзіцячага аддзела гардской бібліятэкі №6 наведаліся ў госці да выхаванцаў дзіцячага сада №32 г. Барысава. Разам з бібліятэкарам Галінай Кармальковай маленькія вандроўнікі адправілася ў найцікавейшае падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка”. На прыпынку “Гістарычны” дзеці праглядзелі электронную слайд-прэзентацыю аб гісторыі стварэння часопіса. Адгадвалі загадкі, крыжаванкі, спявалі песні і гулялі пад час вандроўкі па прыпынку “Забаўляльны”.   Напрыканцы падарожжа ўсе ўдзельнікі мерапрыемства намалявалі святочныя паштоўкі, прысвечаныя 160- годдзю любімага часопіса “Вясёлка”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий