понедельник, 15 мая 2017 г.

“Свята ў хату”- мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Раісы Баравіковай

12 мая ў рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання “Зямлі маёй роднае слова” у гарадской бібліятэцы №6  для вучняў беларускамоўнай гімназіі №2 г. Барысава адбылося мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Раісы Баравіковай.
Бібліятэкар Галіна Кармалькова пазнаёміла малодшых школьнікаў з біяграфіяй беларускай пісьменніцы, правяла агляд кніжнай выставы “Слухаю сэрца”. У заключнай частцы сустрэчы была праведзена гульня “Матылёчкі-матылькі”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий