среда, 5 февраля 2020 г.

Выставы ў вокнах першага паверха цэнтральнай бібліятэкі


Да Міжнароднага дня роднай мовы ў вокнах першага паверха цэнтральнай бібліятэкі супрацоўнікамі абанемента і дзіцячага аддзела былі распрацаваны і прадстаўлены жыхарам горада дзве выставы – інсталяцыі: «Зорны кошык» і «Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай».
Выстава «Зорны кошык» прапанавала для азнаямлення маленькім гараджанам навінкі сучаснай дзіцячай беларускай літаратуры. Экспазіцыя ўключала кнігі вядомых і любімых дзіцячых аўтараў - А. Зэкава, М. Пазнякова, У. Ліпскага, Я. Жабко, Т. Бунта, С. Давідовіча, Н. Ясмінскай і іншых. Упрыгожылі выставу гліняны посуд, ручнікі і сурвэткі.




  Кніжная выстава «Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай» адрасавалася моладзі і чытачам старэйшага пакалення. На ёй былі прадстаўлены кніжныя серыі «Беларускі кнігазбор», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Лімаўскі фальварак», «Залатое пяро», «Вера. Надзея. Любоў», «Беларуская проза ХХІ века», у якіх сабраны творы класікаў беларускай літаратуры, а таксама сучасных беларускіх пісьменнікаў.



Комментариев нет:

Отправить комментарий