понедельник, 8 февраля 2021 г.

Адзначым разам Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – асаблівы для кожнай нацыі, для кожнага народа дзень. Гэта – Міжнародны дзень роднай мовы! Вы ж не будзеце спрачацца з тым, што народа без мовы не існуе, як і няма мовы без яе носьбіта. Таму ў шэрагу штодзённых клопатаў для кожнага беларуса Міжнародны дзень роднай мовы – як нагода стане запрашэнне ўспомніць свае карані, сваю прыналежнасць да беларускага народа і сваёй краіны. Прымеркаваныя іменна да гэтага свята, тры кніжныя выставы-інсталяцыі сустракаюць кожнага наведвальніка і госця адразу каля ўвахода ў цэнтральную бібліятэку: вокны першага паверха ўпрыгожаны экспазіцыямі «Чытанка для дапытлівых», «Пра Беларусь і беларусаў» і «Кніга-партрэт». Кніжныя выстаўкі, распрацаваныя і прадстаўленыя супрацоўнікамі аддзелаў цэнтральнай бібліятэкі, упрыгожваюць рушнікі, сурвэткі, шкатулкі, драўляныя статуэткі, а таксама льняныя, гліняныя і саламяныя цацкі і маленькія кошыкі, лялькі-куваткі, элементы беларускага адзення і г.д. Распачынае экспазіцыю «Чытанка для дапытлівых», якая «пазірае» на свет з боку праязной часткі і вуліцы Чапаева. Выставу падрыхтавалі бібліятэкары дзіцячага аддзела. Аб сваёй працы яны ўжо расказалі на інтэрнэт-прасторы нашай бібліятэкі ў матэрыяле, які і называецца так, як сама выстава. Кніжную экспазіцыю «Пра Беларусь і беларусаў» сумесна зрабілі супрацоўнікі чытальнай залы, дзіцячага аддзела і духоўна-асветніцкага цэнтра, а выставу «Кніга-партрэт» (з серыі «Жіццё знакамітых людзей Беларусі» ) – бібліятэкары абанемента. На экспазіцыях прадстаўлены кніжныя матэрыялы і сувенірная прадукцыя па тэмах «Вялікі дар нашчадкам», «Духоўная спадчына Беларусі», «Народныя рамёствы Беларусі», «Беларусь турыстычная» і інш. Яны «глядзяць» на цэнтральную плошчу Барысава.
Выставы прэзентуюцца з 1 лютага па 1 сакавіка. Падыходзьце і праглядайце, цікаўцеся і заходзьце да нас у бібліятэку. Тут ваш эстэтычны і літаратурны густ будзе задаволены на ўсе сто працэнтаў. У бібліятэцы заўсёды рады наведвальнікам і гасцям!

Комментариев нет:

Отправить комментарий