пятница, 25 июня 2021 г.

Па старонках прафесійнага выдання

У аддзеле бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі з 26 чэрвеня экспануецца выстаўка «Па старонках прафесійнага выдання», у цэнтры якой – часопіс-юбіляр «Бібліятэчны свет». У 2021 годзе навукова-папулярны, даведачны, нарматыўны вытворча-практычны часопіс адзначае 25-гадовы юбілей! На яго старонках штогод друкуюцца артыкулы спецыялістаў бібліятэчнай супольнасці нашай краіны. На выставе прадстаўлены матэрыялы супрацоўнікаў ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева» па розных накірунках бібліятэчнай дзейнасці, якія былі размешчаны ў перыядычным выданні «Бібліятэчны свет» ў розныя гады.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца станам бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, пагартаць часопіс-юбіляр і пазнаёміцца з артыкуламі прафесійнага выдання.

Комментариев нет:

Отправить комментарий