среда, 2 марта 2022 г.

Сакрэты колераў “Вясёлкі”

У аддзеле бібліятэчнага маркетынгу аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сакрэты колераў “Вясёлкі”, прымеркаваная да 65-годдзя з пачатку выдання дзіцячага часопіса “Вясёлка”. У першым раздзеле “Ён ведаў, як зрабіць вясёлку” размешчаны матэрыялы аб жыцці і творчасці Васіля Віткі, які з 1957 па 1974 гады быў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”. Раздзел “Роднай мовы ты крынічка” уключае часопісы розных гадоў выдання, а таксама зборнікі “Вясёлка”, у якія ўвайшлі апавяданні, казкі, вершы, п’есы, песні, скорагаворкі, лічылкі, загадкі, што друкаваліся ў часопісе ў розныя гады. Трэці раздзел выстаўкі “Рубрыкі часопіса “Вясёлка” знаёміць з рубрыкамі “Жывая класіка”, “Мая Беларусь”, “Я тут жыву”, “Наша спадчына”, “Урок роднага слова” і інш. “Бібліятэка часопіса “Вясёлка” – апошні раздзел, у якім экспануецца кніжная серыя з аднайменнай назвай, заснаваная ў 2013 годзе. Выстаўка адрасуецца настаўнікам, бібліятэкарам, выхавацелям дзіцячых садкоў, бацькам – усім, хто мусіць адзначыць юбілей найцікавейшага дзіцячага часопіса разам з дзецьмі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий