среда, 25 февраля 2015 г.

Літаратурная гадзіна “Чараўнік паэтычнай стыхіі” ў сельскай бібліятэцы в. Навасёлкі

24 лютага ў рамках рэгіянальнага асветніцкага праекта “Чытаюць дзеці і падлеткі – чытае нацыя!” ў сельскай бібліятэцы в. Навасёлкі сумесна з ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” адбылася літаратурная гадзіна “Чараўнік паэтычнай стыхіі”, прысвечаная творчасці Рыгора Барадуліна. На працягу мерапрыемства дзеці чыталі вершы паэта рознай тэматыкі. Больш усяго ім спадабаліся вершы пра маці: "Нам застаецца ад матуль", "Планета матуль", "Слова". Вучні даведаліся пра цяжкі лёс пісьменніка. Першую навуку жыцця юнаму Р. Барадуліну давялося спасцігаць не пад мірным небам, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Матыў чакання з вайны родных і блізкіх, асабліва бацькі, моцна і трагічна гучыць у вершы "Бацьку".
Школьнікам вельмі спадабалася літаратурная гадзіна, яны з захапленнем чыталі вершы і зразумелі, што паэтычнае слова ў Рыгора Барадуліна зіхаціць і пераліваецца ўсімі колерамі, гучыць, як бубен, і спявае, як скрыпка - і ўсё з такім спрытам і густам, на які, толькі і здольна паэтычнае слова.

Комментариев нет:

Отправить комментарий