
16 лютага 2015 года споўнілася б 90 гадоў народнаму пісьменніку Беларусі, віцэ-прэзідэнту і акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івану Навуменку. З гэтай нагоды ў бібліятэцы вёскі Мётча сабраліся прыхільнікі яго творчасці: дарослыя, дзеці, настаўнікі і бібліятэкары. Гучалі ўрыўкі з апавяданняў, лірычныя эцюды і меркаванні прысутных. Вельмі цікавым было выступленне выдатніка адукацыі Беларусі У.П. Лайкова, які асабіста ведаў Івана Навуменку і сябраваў з ім. Усе змаглі патрымаць у руках кнігі Івана Навуменкі з яго аўтографамі. Цікавым і змястоўным быў аповед мядоцкіх бібліятэкараў В.У. Безручонак і Л.Ф. Лайковай пра кнігі пісьменніка “Верасы на выжарынах”, “Вайна каля Цітавай копанкі”, “Сямнаццатай вясной”, “Таполі юнацтва”, “Сасна пры дарозе” і іншыя. У гэтым годзе адзначаецца 70-годдзе Вялікай Перамогі, і многія творы Івана Навуменкі прысвечаны менавіта Вялікай Айчыннай вайне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий