Показаны сообщения с ярлыком сельская библиотека д. Мётча. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком сельская библиотека д. Мётча. Показать все сообщения

воскресенье, 30 октября 2016 г.

Акцыя "Шчасце быць чытачом" у сельскай бібліятэцы №32 в. Мётча

У рамках акцыі "Шчасце быць чытачом" у сельскай бібліятэцы №32 в. Мётча адбылося святочнае мерапрыемства "Дзень добры, першыя кніжкі мае!". Менавіта гэтыя радкі вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, узятыя з верша "Аз, букі і ведзі", сталі лейтматывам пасвячэння першакласнікаў ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” у чытачы. 
Вучні старэйшых класаў школы разам з бібліятэкарамі падрыхтавалі для першакласнікаў тэатралізаваную інсцэніроўку "Кніжнае царства - мудрая дзяржава", якая ўключала ў сябе вершы і загадкі, узятыя з лепшых дзіцячых кніжак. У якасці сувеніраў дзеці атрымалі прыгожыя кніжныя закладкі, вырабленыя ў бібліятэцы, і набор тэнісных мячоў.

понедельник, 18 мая 2015 г.

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Нам памяці звоняць званы"у сельскай бібліятэцы в. Мётча

У рамках Дэкады воінскай славы “Памятаем! Ганарымся! Дзякуй за Перамогу!” на базе інтаграванай бібліятэкі в. Мётча адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам памяці звоняць званы”. У бібліятэцы сабраліся шматлікія чытачы,   дырэктар Мётчанскага Дома культуры Кажэўка Людміла Уладзіміраўна і загадчык школьнага музея “Літаратурны космас Мётчы” Лайкоў Уладзімір Піліпавіч. Шчырымі словамі, прысвечанымі Дню Перамогі, адкрыла мерапрыемства бібліятэкар Лайкова Л.Ф. Дзяўчынкі, апранутыя ў ваенныя гімнасцёркі і пілоткі, узнёсла, лірычна і шчыра дэкламавалі вершамі і прозай на фоне дакументальных кадраў свой аповед пра вайну. Атмасферу ваеннага  часу дапамаглі стварыць   песні ваеннай пары: “Вставай, страна огромная…”, “На безымянной высоте”, “Катюша”, “Венский вальс”, “День Победы”. Загадчык школьнага музея Лайкоў У. П. расказаў пра жыццё і подзвіг земляка, лётчыка-бамбардзіроўшчыка Бусла Аляксея Іосіфавіча. Прысутныя даведаліся пра абставіны гераічнай гібелі земляка  ў 1944 годзе каля мястэчка Алайнэ, што ў Латвіі. У заканчэнні выступлення Уладзімір Піліпавіч зачытаў урыўкі з паэмы выпускніка Мётчанскай школы 2010 года Абрамовіча Сяргея, прысвечаныя  Буслу Аляксею Іосіфавічу. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання.

среда, 25 февраля 2015 г.

Вечарына ў гонар беларускага пісьменніка

16 лютага 2015 года споўнілася б 90 гадоў народнаму пісьменніку Беларусі, віцэ-прэзідэнту і акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івану Навуменку. З гэтай нагоды ў бібліятэцы вёскі Мётча сабраліся прыхільнікі яго творчасці: дарослыя, дзеці, настаўнікі і бібліятэкары. Гучалі ўрыўкі з апавяданняў, лірычныя эцюды і меркаванні прысутных. Вельмі цікавым было выступленне выдатніка адукацыі Беларусі У.П. Лайкова, які асабіста ведаў Івана Навуменку і сябраваў з ім. Усе змаглі патрымаць у руках кнігі Івана Навуменкі з яго аўтографамі. Цікавым і змястоўным быў аповед мядоцкіх бібліятэкараў В.У. Безручонак і Л.Ф. Лайковай пра кнігі пісьменніка “Верасы на выжарынах”, “Вайна каля Цітавай копанкі”, “Сямнаццатай вясной”, “Таполі юнацтва”, “Сасна пры дарозе” і іншыя. У гэтым годзе адзначаецца 70-годдзе Вялікай Перамогі, і многія творы Івана Навуменкі прысвечаны менавіта Вялікай Айчыннай вайне.
Источник:  http://edinstvo.by/?p=110972