У рамках Дэкады воінскай славы “Памятаем! Ганарымся! Дзякуй за Перамогу!” на базе інтаграванай бібліятэкі в. Мётча адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам памяці звоняць званы”. У бібліятэцы сабраліся шматлікія чытачы, дырэктар Мётчанскага Дома культуры Кажэўка Людміла Уладзіміраўна і загадчык школьнага музея “Літаратурны космас Мётчы” Лайкоў Уладзімір Піліпавіч. Шчырымі словамі, прысвечанымі Дню Перамогі, адкрыла мерапрыемства бібліятэкар Лайкова Л.Ф. Дзяўчынкі, апранутыя ў ваенныя гімнасцёркі і пілоткі, узнёсла, лірычна і шчыра дэкламавалі вершамі і прозай на фоне дакументальных кадраў свой аповед пра вайну. Атмасферу ваеннага часу дапамаглі стварыць песні ваеннай пары: “Вставай, страна огромная…”, “На безымянной высоте”, “Катюша”, “Венский вальс”, “День Победы”. Загадчык школьнага музея Лайкоў У. П. расказаў пра жыццё і подзвіг земляка, лётчыка-бамбардзіроўшчыка Бусла Аляксея Іосіфавіча. Прысутныя даведаліся пра абставіны гераічнай гібелі земляка ў 1944 годзе каля мястэчка Алайнэ, што ў Латвіі. У заканчэнні выступлення Уладзімір Піліпавіч зачытаў урыўкі з паэмы выпускніка Мётчанскай школы 2010 года Абрамовіча Сяргея, прысвечаныя Буслу Аляксею Іосіфавічу. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання.
Комментариев нет:
Отправить комментарий