воскресенье, 28 февраля 2016 г.

Знаёмства з беларускай казкай “Бабіна навука” у гарадской бібліятэцы №6

У рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання “Зямлі маей роднае слова” 25 лютага ў гарадской бібліятэцы №6 маленькіх чытачоў ДУА “Яслі-сад №32 г.Барысава” чакала знаёмства з беларускай казкай “Бабіна навука”. Лялькі-героі дапамаглі хлопчыкам і дзяўчынкам адчуць прыгажосць роднай мовы, пашырыць слоўнікавы запас. Пасля прагляду лялечнага спектакля дзеці актыўна абмяркоўвалі паводзіны казачных герояў. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі дашкольнікаў з кніжнай  выставай “Казку прачытай – жыццё спазнай”. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий