У рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі
і чытання “Зямлі маей роднае слова” 25 лютага ў гарадской бібліятэцы №6
маленькіх чытачоў ДУА “Яслі-сад №32 г.Барысава” чакала знаёмства з беларускай
казкай “Бабіна навука”. Лялькі-героі дапамаглі хлопчыкам і дзяўчынкам адчуць
прыгажосць роднай мовы, пашырыць слоўнікавы запас. Пасля прагляду лялечнага
спектакля дзеці актыўна абмяркоўвалі паводзіны казачных герояў. Напрыканцы мерапрыемства
бібліятэкары пазнаёмілі дашкольнікаў з кніжнай выставай “Казку прачытай – жыццё спазнай”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий