пятница, 9 декабря 2016 г.

Гадзіна казак “А пачнём мы казку так…” у гарадской бібліятэцы № 6

9 снежня ў гарадской бібліятэцы № 6 прайшла гадзіна казак “А пачнём мы казку так…” у рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання “Зямлі маёй роднае слова”. Выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 32 г. Барысава” пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Якуба Коласа, праслухалі цікавыя і павучальныя казкі “Рак-Вусач”, “Камень”, “Зло – не заўсёды зло”. Дзеці разам з бібліятэкарам абмяркоўвалі пачутыя казкі і адказвалі на пытанні па зместу твораў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий