понедельник, 12 декабря 2016 г.

Адаптыраванная экскурсія па выставе аршанскага мастака Паўла Сідаровіча “Літаразнаўства”

12 снежня супрацоўнікі аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці правялі адаптыраванную экскурсію для маладых інвалідаў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна” па выставе аршанскага мастака Паўла Сідаровіча “Літаразнаўства”. Выстава прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое будзе святкавацца ў наступным годзе. 
Менавіта графічныя творы мастака Сідаровіча, прысвечаныя беларускаму алфавіту, з’явіліся штуршком да правядзення чарговай сустрэчы ў незвычайным фармаце літаразнаўчай гульні. Асабліва ўдзельнікам спадабалася складваць з прапанаваных літар словы “з’ява”, “дождж”, “дзяўчынка”і “поўдзень”. Таксама з электроннай прэзентацыі юнакі даведаліся, што ў старажытным Полацку знаходзіцца адзіны ў сваім родзе помнік літары “Ў”. Напрыканцы хлопцы і дзяўчаты выказалі думку, што цяпер часцей у жыцці стануць ужываць беларускую мову і чытаць кніжкі беларускіх аўтараў. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий