понедельник, 13 июня 2022 г.

Не змоўкне голас песняроў

Імкліва бягуць гады…Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас – выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, свою душу і сэрца. 2022 год – юбілейны для ўсёй нашай краіны. Шчаслівай стала беларуская зямля таму, што ў далёкім 1882 годзе нарадзіліся адразу два яе вялікія сыны. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца іх творчасцю. Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу аформлена кніжная выстаўка “Не змоўкне голас песняроў”, на якой прадстаўлены зборнікі твораў класікаў беларускай літаратуры, іх партрэты, выданні аб жыцці і творчасці песняроў. Упрыгожваюць выстаўку і надаюць ёй нацыянальны каларыт ручнікі, сурвэткі і беларускія цацкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий